19/06/2023
У перыяд з ліпеня па жнівень месяц Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, аграсядзібах праводзіць акцыю "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы", мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх грамадзян пажылога ўзросту. Так, ратавальнікі праявяць клопат і ўвагу да пенсіянераў, навучаць іх правілам бяспекі ў незвычайнай форме. На працягу вышэйпаказанага перыяду будуць арганізаваны тэматычныя "Кірмашы бяспекі", на якіх ратавальнікі размесцяць мноства "зон актывацыі": "Патрап - не прападзі", "Адкачай - не падкачай", "Тэст бяспекі" і многія іншыя. Выпрабаваць сваю фізічную форму можна будзе ў гульнях і эстафетах, даведацца шмат новага - на выставе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і навучыцца аказваць першую дапамогу - разам з работнікамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.