Прыкладны пералік асноўных тавараў (мінімальны набор), якія рэкамендуюцца для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
сшыткі: у вузкую лінейку без касой разліноўкі (8-10 шт., для II класа), у шырокую лінейку (10-15 шт., для III-IV класаў), у дробную клетку (10-15 шт., для II-IV класаў);
контурныя карты па вучэбных прадметах «Чалавек і свет» (для V класа), «Геаграфія» (для VІ-IX класаў), «Гісторыі Беларусі» (для VІ-IX класаў) і «Сусветная гісторыя» (для V-IX класаў);
клей ПВА;
нажніцы;
каляровая папера, каляровы кардон (для V-VІ класаў).