Шосты дзень тыдня – субота – з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адна з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, - эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Пры планаванні выхаваўчых мерапрыемстваў у 6-ы дзень вывучаюцца запыты навучэнцаў, бацькоў, выкарыстоўваюцца вынікі псіхолага-педагагічнага суправаджэння, праводзіцца рэйтынг мерапрыемстваў 6-га дня, аналізуецца кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база.
Распрацавана і рэалізоўваецца свая выхаваўчая мадэль шостага дня. Школа ёсць цэнтр, які жыве ў соцыуме і цесна ўзаемадзейнічае з ім, дзе асаблівая роля належыць сям'і, а таксама ўсім зацікаўленым установам і арганізацыям. У суботу школа выкарыстоўвае сацыяльнае партнёрства, задзейнічаўшы рэсурсы ўстановы пазашкольнага выхавання, культуры і спорту, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый (БРСМ, БРПА).
Даступнасць інфармацыі для навучэнцаў і бацькоў аб варыянтах правядзення часу ў суботу. Для гэтага ў школе аформлены інфармацыйны стэнд "Вас запрашае субота" прапанаваны выбар цікавых спраў у школе, а таксама прадастаўлена магчымасць застацца дома з бацькамі. Педагогі не адчуваюць турботы, што навучэнцы абяруць сям'ю, а не школу. Менавіта для зносін з сям'ёй, для разгрузкі дзяцей уводзіцца пяцідзённы рэжым навучання. Немалаважным з'яўляецца супрацоўніцтва дзяцей і дарослых. З мэтай вывучэння патрэб і інтарэсаў дзяцей і іх бацькоў у школах праведзены анкетаванне, сумоўе. Аналіз вынікаў лёг у аснову планавання дзейнасці ў шосты дзень тыдня. Адмысловая ўвага надаецца пажаданням дзяцей з праблемных сем'яў. Неабходна, каб суботні дзень у школе стаў прывабным менавіта для гэтай катэгорыі школьнікаў. Педагогі разумеюць, як важна не аддаць дзяцей на водкуп вуліцы. Аб'яднанне намаганняў настаўнікаў, педагога-арганізатара, педагога сацыяльнага садзейнічае павышэнню якасці работы.
Дырэктар школы:
Намеснікі дырэктара:
па вучэбна-выхаваўчай рабоце:
па выхаваўчай рабоце:
педагог-арганізатар:
класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі:
сацыяльны педагог:
- стварэнне аптымальных умоў для станаўлення асобы як суб'екта ўсіх сфер жыццядзейнасці.
шырокае прыцягненне вучняў да актыўных заняткаў фізкультурай і спортам;
абагульненне, пашырэнне і далейшае фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця;
выхаванне патрыятычных якасцей;
прыцягненне бацькоў да работы школы ў шосты дзень;
уцягванне вучняў "групы рызыкі" ў праводзімую работу;
фарміраванне ўстойлівай цікавасці да пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя творчых здольнасцей вучняў;
прыцягненне навучэнцаў да розных відаў грамадска карыснай дзейнасці.
Педагогі, бацькі, дзеці, соцыум
РАСКЛАД
суботніх кансультацый па вучэбных прадметах
на II паўгоддзе 2025/2026 навучальнага года
| Прадмет | П.І.І. настаўніка | Класы | Час | Кабінет |
| Беларуская мова | Купрыянчык Т.М. | V-XI | 11.40-12.25 | 314 |
| Руская мова | Булгакава Т.Я. | V-IX | 11.30-12.15 | 306 |
| Біялогія | Кіпцік Т.В. | VI-XI | 12.45-13.30 | 218 |
| Англійская мова | Ярмак А.М. | V-IX | 10.00-10.45 | 215 |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н.Я.Сафроненка
Графік працы
педагогаў - арганізатараў
08.00 - 14.00
Графік працы
педагогаў сацыяльных
10.00 - 13.00
Графік працы
спартыўнай залы
10.00 - 20.00
Графік працы
кампутарнага класа
08.30 - 12.45
Графік працы
бібліятэкі
09.00 - 13.00