Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

"Бяспечны Новы год!"

19/06/2023

news photo

снежань 2019 года

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!", якая стартавала на Светлагоршчыне.

1-ы этап - з 2 па 6 снежня (акцыя праводзіцца ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, санаторыях, дамах інвалідаў і ветэранаў аздараўленчых цэнтрах, прафілакторыях, дамах адпачынку, пансіянатах).

2-гі этап - з 9 па 17 снежня (акцыя праводзіцца ў агульнаадукацыйных установах, у сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама ў дамах сямейнага тыпу і інтэрнатах).

3-ці этап - з 18 па 24 снежня (акцыя праводзіцца ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, на закрытых і адкрытых лядовых катках, у дзіцячых установах аховы здароўя).

4-ы этап - з 26 па 28 снежня (акцыя праводзіцца ў месцах масавага знаходжання людзей - аўто і чыгуначныя вакзалы, станцыі метро, прыпыначныя пункты грамадскага транспарту, гандлёвыя і дзіцячыя забаўляльныя цэнтры).