Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Чацвёрты этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Бяспека ў кожны дом!"

19/06/2023

news photo

Чацвёрты этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Бяспека ў кожны дом!" завяршыўся на Светлагоршчыне.

У ходзе выступленняў асноўны ўпор рабіўся на жывы дыялог са слухачамі. Асвятляліся рэальныя факты пажараў і надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі дзяліліся з грамадзянамі карыснымі парадамі аб бяспецы ў доме, правіламі карыстання і эксплуатацыі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нагадвалі аб недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, а таксама закранулі тэму мабільнага дадатку.

У выступах дэманстраваліся відэафільмы. А напрыканцы мерапрыемстваў усім удзельнікам акцыі ўручылі наглядную агітацыю ад МНС.