Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Адзін дзень з Адзінага дня ў Светлагорскім РАНС!

19/06/2023

news photo

Сёння для аператыўна - тактычнага блока Светлагорскага раённага аддзела выдаўся насычаны дзень.

Пачалося ўсё са службовай падрыхтоўкі. У актавай зале аддзела разгледзелі праблемныя пытанні. Асноўныя тэмы, якія ўзнімаліся: арганізацыя пажаратушэння, вядзенне аварыйна - выратавальных і іншых неадкладных работ пры ліквідацыі НС, кіраванне сіламі і сродкамі, ступень боегатоўнасці Светлагорскага гарнізона ва ўзаемадзеянні з аператыўнымі службамі раёна, сістэма запісу і абвесткі і многае іншае. Таксама быў арганізаваны прагляд відэа баявой працы, пасля чаго дэталёва разабраны дзеянні.

Далей паступае званок у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Светлагорскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сірэны і ўжо машыны імчацца на пажар: "У выніку кароткага замыкання электрычнай праводкі адбылося загаранне аўтобуса, які знаходзіцца на крытай стаянцы".

Па прыбыцці першых падраздзяленняў на АЦ ПАВЧ №3 пацвярджаецца нумар выкліку 3. Старэйшаму аператыўнаму начальніку часткі персанал аб'екта дакладвае абстаноўку: «Пры выбуху паліўных бакаў пацярпелі двое працоўных, якія былі адрэзаныя агнём ад выхаду». Аддаецца распараджэнне:

Прыбывае старшы памочнік начальніка штаба ЛНС, які прымае кіраўніцтва тушэннем на сябе. Сіламі адміністрацыі праводзіцца эвакуацыя аўтатранспарту. Цэнтр аператыўнага кіравання праводзіць збор асабовага складу Светлагорскага РАНС. Ратавальнікамі знойдзены і эвакуіраваны на чыстае паветра два работнікі прадпрыемства, пасля чаго перададзены работнікам хуткай дапамогі. Лакалізацыя і ліквідацыя пажару.

На шчасце, гэта былі ўсяго толькі вучэнні і выдуманая сітуацыя, але ад якой ніхто не застрахаваны.

Мерапрыемства працягнулася выступленнем у працоўным калектыве намесніка начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Віктара Зайцава ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Адзіны дзень бяспекі". Віктар Генадзевіч нагадаў аб выкананні правілаў бяспекі і паказаў на практыцы прымяненне першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны.