19/06/2023
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне сагнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 24 студзеня па 11 лютага на Светлагоршчыне пройдзе акцыя "Бяспека - у кожны дом!".
Акцыя будзе праходзіць у 3 этапы:
1-ы этап - з 24 па 28 студзеня (акцыя праводзіцца ў аддзяленняхдзённага знаходжання наркадыспансераў, на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку, пунктаў прыёму другаснай сыравіны);
2-і этап - з 31 студзеня па 9 лютага (акцыя праводзіцца на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);
3-ці этап - з 10 па 11 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей - адкрытыя пляцоўкі).
Памятайце - бяспека вашага дома ў вашых руках. Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Беражыце сябе!