Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Правілы паводзін на вадаёмах: парады ад ратавальнікаў

15/06/2023

news photo

Паводле аператыўных даных АСВОД, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек. Толькі за мінулыя суткі на вадзе патанулі 6 чалавек, з іх 1 дзіця. Большасць сітуацый адбыліся ў Мінскай (4) і Магілёўскай (4) абласцях.

У аператыўных зводках - людзі рознага ўзросту, рознага ўзроўню дастатку і рознага стаўлення да жыцця. Следчыя і эксперты высвятляюць дакладныя прычыны ўсіх трагедый. Аднак, часцей за ўсё нават слоў відавочцаў дастаткова, каб зразумець, якім чынам маглі развівацца падзеі: ужыванне алкаголю, жаданне паказаць хвацкія фізічныя магчымасці, няёмкасць. У агульных словах-грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі.

Ратавальнікі МНС і Асвода нагадваюць:
  • купанне на неабсталяваных пляжах - небяспечна!

  • ужываць алкаголь хай і ў маленькіх дозах падчас адпачынку - недапушчальна!

  • дзяцей ні на секунду нельга пакідаць без нагляду!

  • калі нехта тоне, трэба неадкладна тэлефанаваць ратавальнікам па нумарах 101 ці 112!

Калі ласка, абавязкова пагаварыце аб бяспецы з вашымі сваякамі, сябрамі або знаёмымі, калі яны адпраўляюцца на адпачынак да вады.