Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!"

19/06/2023

news photo

На першым этапе, з 7 па 11 снежня Светлагорскія ратавальнікі зробяць упор на прафілактычныя мерапрыемствы ў рэжыме анлайн, накіраванне лістоў з прафілактыкай.

Другі этап акцыі запланаваны на перыяд з 14 да 18 снежня. Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з навучэнцамі школ у агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы, а таксама з бацькамі і дзецьмі ў сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

На наступным этапе, з 21 па 24 снежня, у месцах продажу піратэхнічных вырабаў з'явяцца Пажарны Дзед Мароз, які нагадае пакупнікам аб магчымых наступствах выкарыстання хлапушак і петард.

Фінальныя мерапрыемствы акцыі пройдуць з 28 да 31 снежня ў месцах масавага знаходжання людзей.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" МНС запускае анлайн-конкурс на лепшае навагодняе афармленне.

У конкурсе могуць узяць удзел як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, так і грамадзяне іншых дзяржаў, без узроставых і іншых абмежаванняў, якія пражываюць у прыватным доме ці кватэры. Вітаецца ўдзел сем'яў у поўным складзе. Прымаць удзел можна як у асобнай намінацыі, так і ў некалькіх.

Можна ўзяць удзел як у адной, так і адначасова ў трох намінацыях.

Намінацыя "Навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання)".

Удзельнікам неабходна прадставіць свой навагодні дызайн кватэры (жылых памяшканняў домаўладання) у стылі МНС. Дызайн памяшканняў павінен быць гарманічным, а таксама арыгінальна аформлены ў адпаведнасці з тэмай конкурса.

Намінацыя "Навагодні дэкор вокнаў".

Удзельнікам неабходна прадставіць сваё навагодняе афармленне вокнаў кватэры (жылых памяшканняў домаўладання) у стылі МНС. Для гэтага дапускаецца дэкарыравання як аднаго акна, так і некалькіх, аб'яднаных агульнай канцэпцыяй.

Намінацыя "Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка".

Удзельнікам неабходна прадставіць свой навагодні дызайн прыдамавой тэрыторыі ў стылі МНС. Дызайн тэрыторыі павінен быць гарманічным, а таксама арыгінальна аформлены ў адпаведнасці з тэмай конкурса.

Конкурс пройдзе ў 2 этапы. 1 этап пройдзе на Светлагоршчыне з 7 да 17 снежня 2020 года. Удзельнікам конкурсу неабходна падаць у Светлагорскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях заяўкі на ўдзел у конкурсе і фота (відэа) прэзентацыю свайго навагодняга дызайну прыдамавога ўчастка або кватэры, домаўладання ў стылі МНС, навагодняга дэкору вокнаў. У прэзентацыі можна паказаць як канчатковы вынік, так і працэс падрыхтоўкі і ўпрыгожванні тэрыторыі або памяшканняў да навагодніх урачыстасцяў, асабісты ўклад кожнага члена сям'і.

2 этап - абласны. У абласным конкурсе ўдзел прымуць пераможцы раённага этапа.

Усе ўдзельнікі атрымаюць наглядна - выяўленчую прадукцыю, а пераможцы дыпломы і каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Усю інфармацыю, якая цікавіць, можна ўдакладніць у Светлагорскім РАНС (вул.Свярдлова, 3А) або па тэл.80293035699.