19/06/2023
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі дома і на вуліцы ў перыяд з 11 мая па 01 чэрвеня 2019 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прысвечаная. Акцыя праходзіць у некалькі этапаў:
1-ы этап: 11-15 мая, прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і. Ратавальнікі наведаюць аб'екты з масавым знаходжаннем людзей: гандлёва-забаўляльныя цэнтры, кінатэатры, таксама будзе арганізавана сямейнае спартыўнае свята "Мама, тата, мы - у бяспецы моцныя!";
2-і этап: 16-25 мая - работнікі Светлагорскага аддзела па НС наведаюць:
- установы аховы здароўя (дзіцячыя паліклінікі, кабінеты здаровага дзіцяці, школы мацярынства, дзіцячыя бальніцы).
- дашкольныя ўстановы, пачатковыя класы агульнаадукацыйных устаноў, выступяць на бацькоўскіх сходах.
- у пакоях чакання для бацькоў у спартыўных школах, цэнтрах пазашкольнай адукацыі, дзіцячых забаўляльных;
3-ці этап: 28-31 мая - ратавальнікі наведаюць шматдзетныя сем'і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
4-ы этап: 1 чэрвеня - прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей - акцыя пройдзе на адкрытых пляцоўках горада Светлагорска.
Паважаныя бацькі! Памятайце - адно імгненне можа каштаваць дорага! Беражыце дзяцей!