Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Светлагорск. Барацьба інтэлектуалаў.

19/06/2023

news photo

На Светлагоршчыне адбыўся першы этап інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг "За бяспеку". Усе дзеянні праходзілі ў сценах філіяла Дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г. Светлагорска". Змагацца за званне самай інтэлектуальнай каманды прыбылі восем школ з розных куткоў горада. Падтрымаць хлопцаў і даць слова на дарогу прыбыў начальнік Светлагорскага аддзела па НС Андрэй Высоцкі. Андрэй Васільевіч пажадаў удачы дзецям і сумленнай інтэлектуальнай барацьбы. Асноўнай тэмай гульні стала фарміраванне ў маладога пакалення бяспечных паводзін у соцыуме, у розных надзвычайных сітуацыях: дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах, у прыродзе. Выхаваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя. Тут нядосыць было ведаць правільны адказ, тут патрэбна хуткасць мыслення, рэакцыя, хуткі аналіз прапанаваных партнёрамі па камандзе варыянтаў адказу, і правільны выбар найболей падыходнага з іх. Па выніках напружанай і ўпартай барацьбы вызначылася тройка пераможцаў: трэцяе месца заняла каманда "Сярэдняя школа №4 г.Светлагорска"; на другім навучэнцы "Сярэдняя школа №11 г.Светлагорска"; лепшай стала каманда "Сярэдняя школа №3 г.Светлагорска". Віншуем пераможцаў і жадаем удачы ў занальным этапе.