Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Светлагорск. Злёт юных ратавальнікаў-пажарных.

19/06/2023

news photo

Штогадовы раённы злёт атрадаў юных ратавальнікаў-пажарных прайшоў на Светлагоршчыне. Змагацца за званне лепшага атрада прыбылі дзесяць каманд з розных устаноў адукацыі. Усе мерапрыемствы праводзіліся ў поўнай адпаведнасці з палажэннем і ўмовамі правядзення конкурсу. Восем этапаў і ўсяго дзень для таго, каб прайсці іх. У склад каманды ўваходзілі пяць хлопчыкаў і пяць дзяўчынак, узрост якіх не перавышаў пятнаццаці гадоў. Рабятам трэба было паказаць веды ў пытаннях пажарнай бяспекі, навыках страявой падрыхтоўкі, аказанне першай даўрачэбнай дапамогі, а таксама паспаборнічаць у хуткасці, спрыту і цягавітасці. Усе каманды дастойна выступілі на раённым этапе злёту, аднак лепшымі сталі вучні сярэдняй школы нумар 12 горада Светлагорска. З чым мы іх і віншуем! Спадзяемся, што яны змогуць годна абараніць гонар нашага горада на занальным этапе конкурсу.