15/02/2024
10 лютага ў нашай бібліятэцы для вучняў 3-х класаў адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Пагаворым вершамі пра каханне”.
Бібліятэкар Таццяна Васільеўна Марава пазнаёміла юных чытачоў з дзіцячымі вершамі пра каханне А. Барта, В. Луніна, В. Суслава, А. Грыгор'ева і іншых паэтаў. Некаторыя ўдзельнікі прачыталі вядомыя ім вершы на гэтую тэму.
У завяршэнне пасяджэння была праведзена гульня "Ідэальная пара".
Сёння ў хлопчыкаў і дзяўчынак шостых класаў прайшоў урачысты збор піянераў і міратворцаў, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.
Хлопцы глядзелі і слухалі з заміраннем сэрца. Гэта тое, чаго сёньня ім так не хапае і неабходна. Будзем спадзявацца, што гэтае мерапрыемства надоўга пакіне след у сэрцах і душах дзяцей
Шкада, што многія хлопцы з-за розных уважлівых прычын не змаглі яго ўбачыць.
Дзякуй вялікі арганізатару мерапрыемства - Міхальцай Вользе Уладзіміраўне.