26/12/2023
16 снежня, напярэдадні светлага свята Ражства Хрыстова, навучэнцы 2-6 класаў і педагогі сярэдняй школы 10 імя С.Л. Краснапёрава прынялі актыўны ўдзел у штогадовай акцыі "Павіншуй блізкага!", арганізаванай Гомельскай Епархіяй. Яны вырабілі для сваіх блізкіх маляваныя віншавальныя паштоўкі, уклаўшы ў іх часціцу сваёй душы і цеплыню сэрца. У гэтых паштоўках да віншаванняў хлопчыкаў і дзяўчынак далучыцца з асабістым пасланнем уладыка Стэфан. Напярэдадні Калядаў ліст знойдзе свайго адрасата.