25/04/2024
20 красавіка навучэнцы пятых класаў адправіліся ў цудоўны горад Магілёў.
Дзеці наведалі Плошчу Славы, прагуляліся па Алеі Герояў, ушанавалі памяць загінуўшых ля вечнага агню, а таксама загадалі жаданні на плошчы Зорак. Акрамя гэтага хлопцы наведалі мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле", дзе ўбачылі музей пад адкрытым небам ваеннай тэхнікі, і таксама наведалі "Вёску Рамеснікаў", пагрузіўшыся ў атмасферу старых часоў. 💫