Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

«Не прапальвай сваё жыццё!»

15/06/2023

news photo

Анонс "Не прапальвай сваё жыццё!"

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада на Светлагоршчыне пройдзе акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!".

Мерапрыемствы акцыі падзелены на 3 этапы. Першы працягнецца з 1 па 12 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгас прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама ў пункты здачы другаснай сыравіны.

З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы каледжа, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, напрыклад, студэнтам раскажуць аб наступствах курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і многім іншым. Падобныя формы працы дадуць магчымасць навучэнскай моладзі атрымаць адказы на ўсе пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.

Мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, пройдуць на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах. Сустрэчы будуць уяўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках.

Фінальны этап пройдзе з 26 па 30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках.

Не заставайцеся ўбаку - далучайцеся да акцыі. Будзе цікава!