Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Аб ілжывых выкліках

15/06/2023

news photo

Тэлефонныя званкі ў службу МНС - справа звыклая. Але сярод усіх паведамленняў, якія паступаюць ратавальнікам, нярэдка сустракаюцца такія выпадкі, калі нехта проста вырашыў пажартаваць. Аднак за такія забаўкі давядзецца заплаціць.

Трэба памятаць, што часцей за ўсё з тэлефонамі экстранных службаў песцяцца дзеці. Таму вельмі важна своечасова растлумачыць свайму дзіцяці, што рабіць гэта катэгарычна забараняецца, а таксама ўвесь час нагадваць яму аб наступствах такіх забаў. Акрамя таго, трэба адрозніваць такія паняцці, як "ілжывы выклік" і "заведама ілжывы выклік". Магчыма, менавіта з-за няведання гэтых тонкасцяў многія жыхары, нават пачуўшы пах дыму на лесвічнай клетцы, да тэлефона не спяшаюцца - баяцца адказнасці, калі іх падазрэнне не пацвердзіцца. Але да адказнасці ў такім выпадку не прыцягнуць, нават калі вы памыліліся, бо зрабілі гэта ненаўмысна. Не варта рызыкаваць і ў выпадку з невялікім агменем узгарання. Калі вы хоць на імгненне ўсумніліся ў сваіх сілах - неадкладна выклікайце работнікаў МНС: лепш перастрахавацца, чым змагацца з полымем, якое разрастаецца самастойна. І нават калі на момант прыбыцця ратавальнікаў пажар будзе ліквідаваны, плаціць штраф вы не будзеце. Кожны званок у службу выратавання патрабуе неадкладнага рэагавання і адпаведнай праверкі. І самае галоўнае тут - разумець, што ілжывы выклік ад аднаго чалавека можа каштаваць жыцця іншаму.

Запомні!

Не кожны ведае, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба (АДДС). У дадзеную службу можна звяртацца па дапамогу ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый ці іншых здарэнняў. Калі Вам ці камусьці іншаму пагражае небяспека, набірайце нумар.112». Дыспетчар АДДС пераадрасуе выклік у неабходныя службы экстранага («102», «103», «104») і аварыйнага рэагавання (жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электрасетак і іншыя) гарады, раёна.

Запомніце! Выклік АДДС – па тэлефоне «112».