Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзякуй, што навучылі!

15/06/2023

news photo

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях распрацаваны брэнд-пакет гадавой рэкламнай кампаніі "Дзякуй, што навучылі!", у якую ўвайшлі: відэаролікі, аўдыяролікі, эскізы вонкавай рэкламы (білборды), рэкламныя актыўнасці.

Задача брэнд-пакета - матываваць бацькоў разам з дзецьмі вучыць правілы бяспекі. Падкрэсліць ключавую ролю бацькоў у працэсе навучання дзяцей правілам бяспекі.

Мэтавая аўдыторыя - сем'і (бацькі, бабулі і дзядулі, старэйшыя брацца, сёстры і г.д.), якія праводзяць час за праглядам ТБ і праслухоўваннем радыё, разам з дзецьмі.

Ідэя кампаніі - зрабіць карысныя ролікі для дзяцей і іх бацькоў, адышоўшы ад звыклага фармату, надаўшы ім інтэрактыўнасць і гульнявую форму. У кожным блоку відэа і аўдыё-ролікаў мультыплікацыйныя героі мультфільма «Чароўная кніга» задаюць пытанні па бяспецы ў форме інтэрактыўных тэстаў з варыянтамі адказаў, падштурхоўваючы такім чынам бацькоў правесці гутарку з дзецьмі на тэматыку бяспекі. Кожны ролік прысвечаны алгарытму дзеянняў пры розных НС пад агульным слоганам «Правядзі час з карысцю!».

Матэрыялы знаходзяцца ў вольным доступе: https://yadi.sk/d/WAIlf6byVAUsEg.