Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё"

19/06/2023

news photo

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення з 12 лістапада па 30 лістапада бягучага года будзе праходзіць рэспубліканская акцыя "Не прапальвай сваё жыццё", якая ўключае ў сябе 4 этапы:

1-ы этап - 12 лістапада - акцыя праводзіцца ў грамадскім транспарце, на прыпынках грамадскага транспарту, аўтавакзалах і аўтастанцыях, чыгуначных станцыях;

2-гі этап - 13-20 лістапада - акцыя праводзіцца на прамысловых прадпрыемствах і ў арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання, санаторыях, бальніцах;

3-ці этап - 20-27 лістапада - акцыя праводзіцца ў ВНУ, ССНУ (ліцэі, каледжы)

4-ы этап - 28-30 лістапада - акцыя праводзіцца ў месцах масавага знаходжання людзей (адкрытыя пляцоўкі, рынкі, гандлёвыя цэнтры).

Штогод у Беларусі амаль тысяча пажараў адбываецца з-за ўпушчанай цыгарэты. Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ратавальнікі з 12 лістапада правядуць акцыю "Не прапальвай сваё жыццё!". Акрамя работнікаў МНС, у акцыі прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый.

Сябры БМГАВП сумесна з работнікамі МНС праехаліся па «Маршруце бяспекі», каб распавесці пра бяспеку як мага большай колькасці людзей. Гэта прыпынкі грамадскага транспарта і сам транспарт. Для прыцягнення ўвагі грамадскасці была выкарыстана наглядна-выяўленчая прадукцыя.