Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

А як Ваш першы месяц лета мінуў?

19/06/2023

news photo

На Светлагоршчыне падыходзіць да завяршэння першы месяц рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Вакацыі без дыму і агню". З мэтай папярэджання пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі і траўматызму, ратавальнікі на працягу месяца праводзілі экскурсіі, урокі бяспекі для дзяцей, якія знаходзяцца ў прышкольных лагерах.

Сумесна з работнікамі аздараўленчых лагераў "Чайка" і "Космас" для хлапчукоў і дзяўчынак была падрыхтавана займальная праграма. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, шпаркасці мыслення. Хлапчукі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем тушылі агеньчыкі, якія ад іх уцякалі па баках, апраналіся ў ратавальнікаў, збівалі конусы бруёй вады і многае іншае. А ў завяршэнні мерапрыемстваў удзельнікі атрымлівалі наглядную прадукцыю ад МНС.