19/06/2023
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!". Акцыя будзе праходзіць з 3 па 28 снежня ў 4 этапы.
1-ы этап – з 3 па 7 снежня (акцыя праводзіцца ў санаторыях, аздараўленчых цэнтрах, прафілакторыях, дамах адпачынку, пансіянатах, дамах ветэранаў, цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва).
2-гі этап – з 10 па 19 снежня (акцыя праводзіцца ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы (цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, школы развіцця, палацы дзяцей і моладзі і г.д.), дамах сямейнага тыпу, сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы).
3-ці этап - з 20 па 25 снежня (акцыя праводзіцца ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, на закрытых і адкрытых лядовых катках, у дзіцячых установах аховы здароўя).
4-ы этап - з 26 па 28 снежня (акцыя праводзіцца ў месцах масавага знаходжання людзей - адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г.д.).