04/04/2025
2 красавіка ва ўсіх класах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі 🇧🇾🇷🇺На ім абмеркавалі сяброўства і партнёрства паміж нашымі краінамі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі агульнай гістарычнай памяці, культурнай спадчыне і перспектывам сумеснага развіцця дзвюх дзяржаў. У якасці дапаможных матэрыялаў на ўроку выкарыстоўваліся прэзентацыі з дакладамі, народныя прыказкі, інтэрактыўныя пазлы і «аблокі слоў», якія змяшчаюць ключавыя паняцці і выразы. Хлопцы гулялі ў гульні і разгадвалі крыжаванкі.