Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Конкурс букцюбераў

10/02/2024

news photo

На базе нашай школы быў арганізаваны першы раённы дзіцячы фестываль відэаработ «Добрыя кнігі пра нас і для нас: чытаем, разважаем, прадстаўляем» у фармаце букцюба.

Відэаработы знаёмілі гледачоў з невядомай кнігай, якую адразу ж захацелася прачытаць.

У фестывалі прынялі ўдзел 17 юных букцюбераў🎉🎉🎉

Усе хлопчыкі і дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Аднак больш за ўсіх прачытанай кнігай змаглі зацікавіць навучэнцы нашай школы Расціслаў Сідарэнка і Берта Берфіна, а таксама Марыя Петравец з СШ №12.

✨На мерапрыемства была запрошана метадыст аддзела адукацыі Музычэнка Антаніна Пятроўна, якая павіншавала хлопцаў з такой яркай падзеяй у іх жыцці.

Па словах дырэктара Ірыны Сяргееўны Гвоздзь, у наступным годзе сярод удзельнікаў будуць не толькі юныя светлагорцы, але і хлопцы з Чарнушкі Пермскага краю, з установай адукацыі якога ў школы заключаны дагавор аб супрацоўніцтве. І тады конкурс, магчыма, ужо стане міжнародным👍👍👍