25/04/2025
Графік правядзення прадметнага тыдня, адкрытых навучальных заняткаў (пазаўрочных мерапрыемстваў) на 2024/2025 навучальны год
Ура! Ура! Ура! Стартаваў тыдзень прыродазнаўчых навук!!!🌿⚗️⛰️
У холе першага паверха сёння разгарнуліся геабіяхімічная латарэя і інтэрактыўная гульня «Веру - Не веру». Юныя ўдзельнікі актыўна ўдзельнічалі ў латарэі і гульнявым працэсе, атрымліваючы за дакладныя адказы смачныя прызы.
🍭🍭🍭
Атмасферу мерапрыемства дапаўняла фонавая музыка, якая імітуе гукі дзікай прыроды і галасы жывёл
Прадметны тыдзень прыродазнаўчых навук (21.04.-26.04.2025)
21.04.2025 Адкрыццё прадметнага тыдня «Кірмаш ведаў»
«Геабіяхімічная латарэя: Гульня з Зямлёй, Жывымі арганізмамі і Рэчывамі», Фае 1 паверха
21.04.2025- 26.04.2025 Хімічная, біялагічная і геаграфічная фотазоны, Фае 1 паверха
22.04.2025-26.04.2025 Фотаконкурс «Біялогія ў аб'ектыве», 1 паверх
21.04.2025-26.04.2025 Online тыдзень у Instagram на акаўнце marina_yukovskaya
22.04.2025-26.04.2025 Акцыя «Я люблю біялогію за тое, што…», рэкрэацыя 2-га паверха, на перапынках паміж урокамі
21.04.2025-26.04.2025 Фотазона «Дзе я быў?», Кабінет 310
21.04.2025-26.04.2025 Конкурс малюнкаў «Свет вакол нас», Фае 3 паверха
21.04.2025-26.04.2025 Конкурс плакатаў «Займальная геаграфія», Фае 3 паверха
21.04.2025 Віктарына «У царстве рыб», Фае 3-га паверха
21.04.2025 Гульня-віктарына «Займальная біялогія», Кабінет 218, 14.00
21.04.2025 Хімічная лабараторыя «Займальныя доследы», Кабінет 217, 12.55
22.04.2025 Акцыя «Мяняй веды па біялогіі на цукеркі», рэкрэацыя каб.біялогіі, 2 паверх
22.04.2025 Адкрыты ўрок па хіміі «Рашэнне якасных і разліковых задач вывучаных тыпаў», Кабінет 217, 12.00
22.04.2025 Гульня-віктарына "Займальная геаграфія Беларусі"
22.04.2025 Інтэлектуальная гульня-віктарына «Свая гульня», Фае 3-га паверха
22.04.2025 Выстава калекцыі насякомых, 2 паверх, рэкрэацыя
22.04.2025 Квэст - гульня «Дзе логіка?», Кабінет 217, 14.00
23.04.2025 Выстава крышталяў і вырашчаных хімічных упрыгожванняў, 2 паверх, рэкрэацыя
23.04.2025 Віктарына «Унукі Мендзялеева», Фае 1-га паверха, на перапынках паміж урокамі,
23.04.2025 Адкрыты ўрок-паўтарэнне па біялогіі «Крывяносная сістэма», Кабінет 218, 12.00
23.04.2025 Адкрыты ўрок па геаграфіі «Азёры. Балоты», Кабінет 310, 12.55
23.04.2025 Інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?», Кабінет 218, час 15.00
24.04.2025 Хімічная лабараторыя «Займальныя доследы», Кабінет 217, 08.15
24.04.2025 Гульня-віктарына «Вясёлая геаграфія», Фае 3-га паверха, на перапынках
24.04.2025 Гульня-конкурс «Юныя мікрабіёлагі», Кабінет 218, 14.00
24.04.2025 «Хімічная віктарына», Фае 1-га паверха, на перапынках паміж урокамі
25.04.2025 Майстар-клас «Актыўныя прыёмы працы на ўроках біялогіі і хіміі як фактар павышэння матывацыі навучэнцаў», Кабінет 218, 14.00
25.04.2025 Гульня-падарожжа «Турнір падарожнікаў», Фае 3-га паверха, на перапынках
25.04.2025 Выстава «Калекцыя горных парод і мінералаў», Фае 3 паверха
25.04.2025 Інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?», Кабінет 218, 14.00
25.04.2025 Віктарына «Свая гульня», Фае 3-га паверха, на перапынках
25.04.2025 Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?», Кабінет 217, 14.00
25.04.2025 Гульня-віктарына «Вакол святла за гадзіну», Кабінет 310, перамены
26.04.2025 Гульня «Падводнае царства», Кабінет 218, 14.00
26.04.2025 Гульня-віктарына «Хімія вакол нас», Фае 3-га паверха, на перапынках
26.04.2025 Закрыццё прадметнага тыдня «Кірмаш ведаў», Фае 1 паверха
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў кабінет хіміі, да Рудзінскай А.А, настаўніка хіміі.
Тыдзень прыродазнаўчых навук працягваецца…🌿🧪⛰️
"Хімічная лабараторыя" для самых маленькіх. 😍 Настаўнік хіміі Юкоўская М.І. паказала першакласнікам яркія эксперыменты, а напрыканцы мерапрыемства дзеці крыху пахімічылі.
🧪🧪🧪У нашых юных хімікаў усё атрымалася, і Марына Ігараўна заахвоціла рабят налепкамі.📑
Для хлопцаў 5-6 класаў прайшла гульня-віктарына «Вясёлая геаграфія».
Сёння ў 6 “В” класе прайшоў адкрыты ўрок на тэму: “Азёры. Балоты».🌊🏊♂️ Хлопцы вывучылі асаблівасці азёр, склалі табліцы, разгледзелі разнавіднасці азёрных катлавін і прагледзелі відэа пра ўтварэнне балот. Было пазнавальна і цікава працаваць у дошкі, хлопцы былі вельмі актыўныя))) А на замацаванне была цікавая віктарына!
У рамках факультатыўнага занятку "Біялагічныя веды ў жыцці чалавека" навучэнцы 9-х класаў акунуліся ў свет фармацыі, наведаўшы цэнтральную аптэку №168 нашага горада. Загадчыца аптэкі Кахно Т.М. правяла цікавую і інфарматыўную экскурсію 👍👍👍, паказаўшы не толькі гандлёвую залу, але і таямнічыя кабінеты, дзе фармацэўты і правізары вырабляюць лекавыя формы.
У дадатак да інтэрнэт-галасавання фотаконкурсу «Біялогія ў аб'ектыве», мы размясцілі выставу гэтых жа прац на другім паверсе, побач з кабінетам біялогіі.🧬
Запрашаем усіх палюбавацца прыгажосцю прадстаўленых кадраў.🖼️ І, вядома, не прапусціце магчымасць падтрымаць упадабанага ўдзельніка сваім голасам.😉
У 10 "А" класе прайшоў адкрыты ўрок па тэме "Рашэнне якасных і разліковых задач вывучаных тыпаў" 🧪 Былі разабраны многія складаныя заданні з ЦТ🧠, а таксама эксперыментальныя творчыя заданні
У рамках тыдня прыродазнаўчых навук прайшла акцыя "Мяняй веды па біялогіі на цукеркі" 🍭🍭🍭
Рабяты весела правялі час, бо так прыемна атрымліваць смачныя прызы за свае веды!🍬🍬🍬🎉
У 4 “А” класе прайшло займальнае хімічнае мерапрыемства пад назвай “Займальныя доследы”, арганізаванае настаўнікам хіміі Рудзінскай А.А. і вучаніцай 11 "А" класа хіміка-біялагічнага профілю.😎😎
Падчас мерапрыемства настаўнік і выпускніца хім-бія прадэманстравалі школьнікам шэраг цікавых хімічных эксперыментаў, у тым ліку і тыя, якія магчыма прайграць у хатніх умовах, але строга пад наглядам дарослых.
У канцы пазнавальнага занятку Вольга Аляксееўна ўручыла дзецям невялікія падарункі 🎁🎁, а таксама была зроблена агульная фатаграфія на памяць.