17/05/2024
🇧🇾🇷🇺Напярэдадні Дня Перамогі адбыўся сяброўскі візіт дэлегацыі ў г. Светлагорск з горада-пабраціма Чарнушка Пермскага краю.
💫9 Мая навучэнцы Кадэцкай школы наведалі самыя знакавыя мерапрыемствы гэтага дня: 💫разам з сотнямі светлагорцаў прайшлі ў святочным шэсці да манумента «Моўчы звон»
💫наведалі мітынг ля памятнага знака ў гонар аперацыі «Баграціён»
💫 у сярэдняй школе №10 г. Светлагорска імя С. Л. Краснапёрава адбылося ўрачыстае адкрыццё парты Героя Сяргея Краснапёрава. Сімвалічна, што на мерапрыемстве прысутнічала ўнучатая пляменніца Героя, якая прысвяціла Сяргею Краснапёраву быліну ўласнага складання
💫 ў двары школы сёння была закладзена Алея сяброўства.
Дзеці разам з ганаровымі гасцямі высадзілі яблыні, сімвал вясны і Перамогі.
Дружалюбныя адносіны паміж сярэдняй школай №10 г. Светлагорска імя С.Л. Краснапёрава і Кадэцкай школай імя Героя Савецкага Саюза Я. Францава толькі пачынаюцца. 🇧🇾🤝🇷🇺 Пажадаем, каб сяброўства паміж расійскімі і беларускімі хлопцамі расло, развівалася і мацнела з кожным годам.