19/06/2023
У рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" на Светлагоршчыне прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні.
Месца правядзення было выбрана не проста так, бо філіял Калінкавіцкага малочнага камбіната спецыялізуецца на выпуску натуральнамалочнай прадукцыі, масла і сухога абястлушчанага малака. Тэхналагічны працэс заключаецца ў поўным цыкле перапрацоўкі сырога малака ад выгрузкі да атрымання гатовай прадукцыі. Асноўныя цэхі завода маюць мокры тэхналагічны працэс, таму ў плане пажарнай небяспекі, найбольш пажаранебяспечнымі з'яўляюцца: мазутная помпавая, комплекс складскіх памяшканняў, кацельня, аміячная кампрэсарная.
У ходзе вучэнняў ратавальнікі адпрацоўвалі такія навыкі, як правільна ацаніць абстаноўку на пажары, прыняць рашэнне, паставіць задачы падпарадкаваным падраздзяленням, узаемадзеянне паміж падраздзяленнямі і спецыяльнымі службамі горада і іншае.
