Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"

19/06/2023

news photo

Штогод у Беларусі амаль тысяча пажараў адбываецца з-за ўпушчанай цыгарэты. Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ратавальнікі з 2 лістапада праводзяць акцыю "Не прапальвай сваё жыццё!".

У рамках гэтай акцыі стартуе новая інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!", накіраваная на зніжэнне колькасці пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і гібелі людзей на іх.

Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы.

На першым этапе акцыі, з 2 па 6 лістапада ратавальнікі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў грамадскім транспарце горада і раёна, раскажуць жыхарам аб небяспецы курэння ў ложку, раздадуць інфармацыйныя ўлёткі.

Другі этап пачнецца з 9-га і працягнецца да 13-га лістапада. На працягу тыдня работнікі МНС наведаюць працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў Светлагоршчыны, а таксама пункты грамадскага харчавання з прафілактычнымі гутаркамі.

Трэці этап акцыі пройдзе 16—20 лістапада ў навучальных установах горада. Спецыяльна для моладзі ратавальнікі падрыхтуюць інтэрактыўныя мерапрыемствы ў фармаце адкрытых дыялогаў і тэматычных конкурсаў, гульняў.

Фінальны этап акцыі адбудзецца ў месцах масавага знаходжання людзей з 23-30 лістапада, дзе працаўнікі МНС правядуць яскравыя мерапрыемствы. На гульнявых пляцоўках, арганізаваных ратавальнікамі, дзеці і дарослыя змогуць не толькі цікава, але і карысна правесці час.