16/06/2023
Для ідэнтыфікацыі ступені гідраметэаралагічнай небяспекі і для лепшага ўспрымання прагнозаў надвор'я, якія змяшчаюць папярэджанні аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах, на тэрыторыі Рэспублікі ўведзены спецыяльныя каляровай коды, якія ўключаюць зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны колеры.
| Градацыі | Прагназуемыя рызыкі |
Зялёны |
надвор'е бяспечнае, небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я не чакаецца. |
Жоўты |
надвор'е патэнцыйна небяспечнае, чаканыя месцамі неспрыяльныя з'явы надвор'я (ападкі, навальніцы, парывы ветру, высокія ці нізкія тэмпературы і інш.) звычайныя для тэрыторыі вобласці, але могуць уяўляць небяспеку для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці. |
Аранжавы |
на большай частцы тэрыторыі чакаюцца неспрыяльныя з'явы, месцамі - небяспечныя з'явы (шквалы, ліўні, навальніцы, град, спякота, маразы, снегапады, завеі і інш.), якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры. |
Чырвоны |
надвор'е вельмі небяспечнае, чакаюцца метэаралагічныя з'явы экстрэмальнай інтэнсіўнасці (вельмі моцныя дажджы і снегапады, буйны град, вельмі моцны вецер, надзвычайная пажарная небяспека і інш.), якія могуць выклікаць сур'ёзны матэрыяльны ўрон і чалавечыя ахвяры. |