19/06/2023
Дзіцячыя ўспаміны - гэта самыя добрыя і светлыя ўспаміны, якія прасякнуты яркімі фарбамі і цеплынёй, ад якіх адчуваеш шчырасць і дабрыню. У шматлікіх з нас Новы год асацыюецца з казкай, якая вяртае ў бесклапотнае дзяцінства, дзе мы ўмелі цешыцца проста так, ва ўсім бачылі пазітыў, умелі марыць і верыць у чараўніцтва. Пах яловай ігліцы і мандарынак, чаканне Дзеда Мароза, падарункаў, мігатлівыя рознакаляровыя гірлянды - усё гэта сапраўды прыносіла нейкае невытлумачальнае адчуванне свята.
Падарыць часцінку цяпла, дабрыні і атмасферы свята пастараліся і Светлагорскія ратавальнікі ў рамках чацвёртага этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Бяспечны Новы год!". На свята прыйшоў супрацьпажарны Дзед Мароз з вялікім мяшком падарункаў. Там чаго ў яго толькі не было: пазнавальныя пазлы, і размалёўкі, налепкі і шмат іншага. Але для таго каб атрымаць падарунак неабходна было распавесці вершык на супрацьпажарную тэматыку, адгадаць загадку або расказаць правіла бяспекі.
Прысутным пашчасціла сустрэцца з двума Дзядулямі, якія дарылі шчасце, радасць і бяспеку!