01/04/2025
Дыплом I ступені атрымала адзінаццацікласніца Паліна Леаненка са светлагорскай школы №10 імя С. Л. Краснапёрава. Выпускніца стала абсалютным пераможцам і плануе паступаць у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Дзяўчына прызналася, што не чакала ад сябе такога высокага выніку. Аднак разумее, што гэта дастойны вынік стараннай працы: у алімпіядным руху Паліна з 4 класа, і кожны год удзельнічала ў абласным этапе. Яна выказала вялікую падзяку сваёй маці і настаўніку ў адной асобе Святлане Уладзіміраўне Леаненка.