15/06/2023
З надыходам цёплых умоў надвор'я на тэрыторыі Светлагорскага раёна назіраецца павелічэнне выездаў падраздзяленняў па прычыне загарання сухой расліннасці. У сувязі з гэтым з 8 красавіка на тэрыторыі Светлагорскага раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў.
На час дзеяння забароны будуць закрыты ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог, рух у лясах і на тарфяніках забаронены для любога аўтатранспарту, акрамя транспарту кантрольна - наглядных органаў і тэхнікі лясгаса. Выключэнне складаюць дарогі агульнага карыстання, якія вядуць да населеных пунктаў, дачных кааператываў, вадаёмаў і могілак.
Тым, хто праігнаруе забарону, пагражае штраф у памеры да 25 базавых велічыняў, а калі дзеянні парушальнікаў прывядуць да пажару - да 50 базавых велічынь.
У сувязі з гэтым ратавальнікі сумесна з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі праводзяць рэйды па выкананні ўведзенай забароны ў лясах, а таксама па садоўніцкіх таварыствах, якія знаходзяцца ўздоўж ляснога масіву.