19/06/2023
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду з 19 жніўня па 10 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!".
Акцыя будзе праходзіць з 19 жніўня да 10 верасня.
У акцыі бяруць удзел актывісты БМААСП, члены КЮСП, работнікі Светлагорскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, АСВОД і г.д.
Паважаныя дарослыя! Будзьце для сваіх дзяцей станоўчым прыкладам, выконвайце элементарныя правілы бяспекі, бо Ваш асабісты прыклад абавязкова адаб'ецца на паводзінах дзіцяці, а значыць, і на яго бяспецы! Вы падарылі дзецям жыццё, дык не пазбаўляйце іх права на будучыню!