15/06/2023
На Светлагоршчыне з 12 па 28 красавіка праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!".
Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы і аналіз яе эфектыўнасці.
Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў, якія жывуць адзінока, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды з іншымі суб'ектамі прафілактыкі, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Таксама кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля (Светлагорскі РАНС, тэл. 3-40-44 або 2-95-44).