26/09/2025
25 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Яго мэта - навучанне грамадзян дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай дапамогі У гэты дзень работнікі МНС наведаюць арганізацыі, каб аказаць кансультатыўную дапамогу ў правядзенні трэніровачных заняткаў, уключаючы эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары. Органы ўлады сумесна з МНС, МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа арганізуюць тэматычныя навучальныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей. На іх усе ахвочыя змогуць атрымаць практычныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.