Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

7 кастрычніка, субота

10/10/2023

news photo

Пакуль жывая памяць народа - жывая яго гісторыя.
7 кастрычніка 47 вучняў дзевятых класаў нашай школы сталі захавальнікамі гістарычнай памяці сваёй малой радзімы. Разам з класным кіраўніком Еўтух Таццянай Анатольеўнай хлопцы адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў Жлобінскі раён у вёску Чырвоны Бераг. Першым прыпыначным пунктам стаў мемарыяльны комплекс, прысвечаны дзецям, якія загінулі ў гады ВАВ. Тоненькая фігурка спалоханай дзяўчынкі, заўсёды пустыя школьныя парты, ліст з мінулага, пакінуты на каменнай школьнай дошцы пятнаццацігадовай Кацяй Сусанінай і мёртвая цішыня ў самым літаральным сэнсе. У гэтым класе ніколі не будзе шумна, ніхто не ўзрадуецца атрыманай дзесятцы, ніхто не пачуе школьны званок. А яшчэ белы караблік як сімвал надзеі пад шэрым кастрычніцкім небам і дробны халодны дождж, як слёзы дзяцей вайны…
Наступным пунктам на маршруце стала сядзіба Козелаў-Паклеўскіх. Рабят чакаў самы сапраўдны палац. Дарэчы, сёлета сядзіба адзначыла сваё 130-годдзе.

 

Фота