29/05/2023
⚡У выходныя ў Гомельскім раёне патануў мужчына
❗Па папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант мужчына 1983 года нараджэння вырашыў на спрэчку пераплысці возера. Не звярнуў увагу ён на знак, які ўказваў, што ў гэтым месцы купацца забаронена. Праз нейкі час мужчына схаваўся пад воднай роўняддзю. Сябры забілі трывогу і выклікалі ратавальнікаў. Работнікі МНС аператыўна дасталі мужчыну з вады. Працаўнікі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, каля 40 хвілін праводзілі рэанімацыю, але выратаваць яго не ўдалося.
➡ Характэрна, што не так далёка, у Касцюкоўцы ёсць афіцыйны пляж, на якім дзяжураць ратавальнікі АСВОД і дазволена купацца.
⚠ Больш за 65% выпадкаў гібелі на вадзе адбываюцца з-за купання ў алкагольным ап'яненні і амаль 100% у месцах забароненых для купання.
Выконвайце правілы бяспекі пры знаходжанні ля вады, памятайце, што вада не даруе памылак!
⚡А таксама памятайце, што КУПАЦЬ МОЖНА ТОЛЬКІ Ў ДАЗВОЛЕНЫХ МЕСЦАХ❗
Даведка: Артыкул 24.42 КаАП Рэспублікі Беларусь: «Купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў – цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.
➡Бацькі, раскажыце дзецям аб небяспецы, якую ўтойваюць у сабе вадаёмы, трымайце малалетніх у крокавай даступнасці і не пакідайце без нагляду!
Заклікаем таксама рыбакоў, падушыце, што лепш рыбачыць у добра знаёмых для вас месцах. Пазбягайце стромкіх берагоў, узвышшаў, будзьце акуратныя, знаходзячыся на камянях каля берага. Аддайце перавагу дзённай рыбалцы. Не рыбачыце ў стане алкагольнага ап'янення. У мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі выкарыстоўвайце камізэлькі.
У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонных нумарах. 

ці 

