04/11/2024
З 4 па 27 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Не прапальвай сваё жыццё!", накіраваная на папярэджанне пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць у інтэрнатах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, у месцах з масавым знаходжаннем людзей. Ратавальнікі ў крэатыўнай форме навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, а таксама адвучаць ад згубнай звычкі - курэння ў ложку!