29/11/2024
42 навучэнцаў 3 "А" і 4 "А" класаў адправіліся ў падарожжа па маршруце "Мемарыяльны комплекс "Азарычы" - горад Нароўля".
Хлопцы ўбачылі Вежу памяці, сцяну Смутку,
камяні Прасвятлення. Навучэнцы ўсклалі цацкі, запалілі свечкі, хвілінай маўчання скончылі яны падарожжа на тэрыторыі Азарыцкага канцлагера.
Падарожжа працягваецца!
Наступны пункт-горад Нароўля
фабрыка «Чырвоны Мазыранін».
Дзіўнае побач:
плыве ракой пасціла,
зефір, цукеркі, мармелад! Усё гэта хлопцы ўбачылі на свае вочы.
Паспрабавалі проста з канвеера цукеркі і зефір.
Даведаліся легенды аб замку.
Утульнасцю і цяплом прыняў нашых рабят Нараўлянскі этнаграфічны музей, у якім сабрана 3.000 экспанатаў.
Нараўлянскі раён аказаўся адным з самых пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС.
36 вёсак прыйшлося выселіць.
У памяць аб іх у цэнтры Нароўлі ўсталявалі помнік
"Памяці адселеных вёсак".
Займальнай, пазнавальнай аказалася экскурсія для нашых выхаванцаў.