28/12/2024
27 снежня ў ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска імя С. Л. Краснапёрава» прайшлі навагоднія ранішнікі, у якіх ролі казачных персанажаў адыгралі актывісты грамадскіх аб'яднанняў БРПА і БРСМ. Новы год - гэта заўсёды казка і сёння яна ажыла! Дзякуй усім удзельнікам за старанне і свята! Рабяты 11 «А» класа адзначылі свой «Навагодні карпаратыў». 🎄🎄🎄Атмасфера была неверагодна вясёлай: грала музыка, заказвалі піцу🍕, забаўляліся, гуляючы ў «Фанты». Удзел у конкурсах прыносіў хлопцам шмат радасці, а падарункі ад Таемнага Санты толькі ўзмацнялі святочны настрой. Мерапрыемства прайшло на ўра! 👍👏🎄🎄🎄У 7″А” класе адбыўся навагодні салодкі стол. 🎄🎂🍰Усе хлопцы прынеслі свае любімыя прысмакі і кожны знайшоў нешта да спадобы Дзеці з задавальненнем выбіралі падарункі для сваіх аднакласнікаў і з нецярпеннем адчынялі свае 🎁 Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, выконвалі жартоўныя заданні і адказвалі на цікавыя пытанні. Атрымалася сапраўднае свята, якое запомніцца надоўга ўсім яго ўдзельнікам.😍