26 ліпеня ў рамках святкавання Дня горада і ў юбілейны для краіны год — год 80-годдзя Вялікай Перамогі — на тэрыторыі сярэдняй школы 10 г. Светлагорска імя С. Л. Краснапёрава ўрачыста адкрылі Алею памяці і славы, прысвечаную Героям Савецкага Саюза, якія вызвалялі Светлагорскі раён. Краснапёраў, чыё імя вось ужо некалькі гадоў з гонарам носіць школа. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алеі памяці і славы прынялі ўдзел намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама А. А. Крамшчыкоў, начальнік аддзела адукацыі Ж. В. Чаркас, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, ганаровыя госці нашага горада.
З прывітальным словам і словамі найглыбейшай падзякі за захаванне памяці да прысутных звярнулася намеснік кіраўніка адміністрацыі Чарнушынскай гарадской акругі І. А. Юдзіна.
Цырымонія адкрыцця Алеі памяці і славы завяршылася экскурсіяй, якую правялі юныя міратворцы школы.