19/09/2025
17 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г. Светлагорска"
прайшоў круглы стол, прысвечаны Дню народнага адзінства "Мы адзіныя - мы непераможныя!", у якім прынялі ўдзел хлопцы нашай піянерскай дружыны імя Лёні Голікава ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска імя С. Л. Краснапёрава". Дзеці актыўна вялі дыялог з гасцямі, задавалі пытанні, цікавіліся гісторыяй свята, гулялі і адказвалі на пытанні гасцей.