Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

АПА

03/12/2025

news photo

У мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у быце ў перыяд з 24 лістапада па 14 снежня бягучага года ў Светлагорску праводзіцца інфармацыйная кампанія сярод насельніцтва аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага абслугоўвання.

Як паказвае статыстыка, АПА з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў ранняга выяўлення пажару. Толькі ў мінулым годзе дзякуючы іх спрацоўванню былі выратаваны жыцці 93 чалавек, з іх 21 дзіця, а з пачатку іх масавага ўкаранення ў 2002 годзе - больш за 2780 чалавек (за 10 месяцаў 2025 года выратавана 53 чалавекі, з іх 12 дзяцей). Прыбор здольны выявіць задымленне на ранняй стадыі і падаць магутны гукавы сігнал, здольны абудзіць спячага чалавека, што крытычна важна для своечасовай эвакуацыі.

Паклапаціцеся пра сваю бяспеку, усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі!