24/12/2025
19 снежня ў бібліятэцы школы 10 г. Светлагорска імя С. Л. Краснапёрава адбыліся сяброўскія вячоркі “Мы за гарбатай не сумуем”, прысвечаныя Міжнароднаму дню гарбаты.
Бібліятэкар Т. В. Марава распавяла прысутным гісторыю з'яўлення чаю на Русі, пра тое, што спрадвеку пілі нашы продкі травяныя чаі, а кітайскі чай з'явіўся ў часы першых цароў дынастыі Раманавых і папулярнасць набыў далёка не адразу. Дзеці даведаліся аб карысці чайнага лісця, аб выкарыстоўваным посудзе, аб прадуктах і прысмаках суправаджаюць чайную цырымонію. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі рэцэптамі прыгатавання духмянага напою. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена выстава-дэгустацыя розных відаў гарбаты. Вячоркі завяршыліся традыцыйным чаяваннем.
️
І вядома, усім быў падораны добры настрой! 