Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

«Веды сёння - сіла і росквіт Беларусі заўтра!»

20/08/2026

Тэма адзінага ўрока да 1 верасня

«Веды сёння -

сіла і росквіт Беларусі заўтра!»

 

Прыярытэтныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі агучыў міністр адукацыі Андрэй Іванец. У прыватнасці, размова ішла аб стварэнні ў дзіцячых садах груп кароткачасовага знаходжання, неабходнага інклюзіўнага асяроддзя, аб пашырэнні магчымасцей сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, аб асноўных тэндэнцыях выхаваўчай работы.

"У школе галоўная фігура - настаўнік", - адзначыў Андрэй Іванавіч. Для развіцця прафесійных кампетэнцый на базе Нацыянальнай акадэміі адукацыі будуць запушчаны мэтавыя курсы для настаўнікаў-прадметнікаў. Акрамя таго, з 1 верасня запускаецца пілотны праект для вучняў 8-х класаў, дзе яны будуць на павышаным узроўні вывучаць фізіку, матэматыку, хімію, біялогію.

Змяненні чакаюць і сістэму дадатковай адукацыі - з пачатку навучальнага года пачне сваю працу Нацыянальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.