Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Алея памяці і славы

23/10/2025

news photo

У рамках святкавання Дня горада і ў юбілейны для краіны год - год 80-годдзя Вялікай Перамогі - на тэрыторыі СШ №10 імя С.Краснапёрава адкрылі Алею памяці і славы. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Аляксандр Крамашчыкаў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Жанна Чаркас, дырэктар СШ №10 імя С.Краснапёрава Ірына Гвоздзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзь, а таксама ганаровыя госці нашага горада - дэлегацыі гарадоў-.

Віншуючы прысутных з такой значнай падзеяй, Аляксандр Крамашчыкаў адзначыў, што мы ні ў якім разе не павінны забываць аб подзвігах нашых продкаў, аб тым, якім коштам дасталася Вялікая Перамога. Адкрыццё Алеі памяці і славы - гэта не толькі свята, але і напамін пра тое, што мы павінны заўсёды памятаць пра тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нас, паважаць і шанаваць іх подзвіг.

Ініцыятыву адкрыцця месца памяці падтрымалі ўсе госці святочнай урачыстасці, у тым ліку намеснік кіраўніка адміністрацыі па эканоміцы Чарнушынскай гарадской акругі Ірына Юдзіна. Нагадаем: Чарнушку Пермскага краю і Светлагорск звязваюць моцныя сяброўскія адносіны, паміж СШ №10 г.Светлагорска і кадэцкай школай г.Чарнушка падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, пасля чаго СШ №10 была ўдастоена гонару насіць імя Героя Савецкага Саюза, ураджэнца. абноўлены «Музей баявой славы» - асобная экспазіцыя прысвечана бясстрашнаму лётчыку. Сённяшняя падзея стала яшчэ адным сімвалам захавання гістарычнай праўды.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця для ўсіх прысутных юныя міратворцы — навучэнцы СШ №10 імя С.Краснапёрава правялі экскурсію па Алеі памяці і славы, расказаўшы пра жыццё і подзвіг Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Светлагорскага раёна.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі выпусцілі ў неба сімвалічных белых галубоў са словамі падзякі нашым прадзедам за чыстае неба над галавой і мір на зямлі.