Рус
Бел

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска імя С.Л.Краснапёрава"

Дзень экскурсіі

10/10/2025

news photo

Навучэнцы 6” Б” і 6 “В” класаў 4 кастрычніка наведалі ў Гомелі сямейны забаўляльны цэнтр “Містэрыя”, затым адправіліся ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы, прысвечаны ваеннай гісторыі рэгіёна ад старажытных часоў да нашых дзён.

. Музей вядомы сваёй маштабнай экспазіцыяй і багатай калекцыяй тэхнікі пад адкрытым небам.
Унутраная экспазіцыя: Калекцыя размяшчаецца ў 8 тэматычных залах на двух паверхах. Там вучні ўбачылі агнястрэльную і халодную зброю XVII-XXI стагоддзяў, ваенную форму, узнагароды, гістарычныя дакументы, фатаграфіі і шмат іншага. На пляцоўцы пад адкрытым небам выстаўлена больш за 30 адзінак ваеннай тэхнікі XX стагоддзя, у тым ліку танк Т-80Б, БМД-1 і самаходную гаўбіцу. Таксама на тэрыторыі адноўлены "Партызанскі гарадок" і выстаўлены санітарны цягнік. Рабяты засталіся вельмі задаволеныя паездкай!