17/03/2023
З 13 па 15 сакавіка ў нашай краіне праходзіць Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь!", прысвечаная Дню Канстытуцыі.
Сёння ў рамках патрыятычнай акцыі ў Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце былі ўрачыста ўручаны пашпарты 25 юным грамадзянам Светлагорскага раёна, сярод якіх навучэнцы і сярэдняй школы 10 г. Светлагорска.
З атрыманнем самага галоўнага дакумента ў сваім жыцці хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі Д.А.Шабетнік, старшыня Светлагорскага райвыканкама, Л.Ф.Вялічка, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў і А.П.Яўсеенка, пракурор Светлагорскага раёна.