Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” ДУА “Сярэдняя школа нумар 10 імя С.Л. Краснапёрава» быў узнагароджаны дыпломам 2 ступені ў конкурсе «Валанцёр года — Добрае Сэрца» ў намінацыі «Лепшы валанцёрскі атрад»!
На выставе мы прадставілі майстар-клас па вырабе матылькоў жаданняў, і цяпер пажаданні моладзі з розных куткоў нашага рэгіёна адправяцца ў СПЦ цэнтр у рамках акцыі "Цуды на Каляды".
Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас і верыць у сілу дабрыні! Давайце разам тварыць цуды!