11/05/2026
7 мая 2026 года ў нашай школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя
Дню Перамогі - даце, якая назаўжды застанецца сімвалам мужнасці, стойкасці і адзінства нашага народа.
У час сустрэч навучэнцы і педагогі разам разважалі над важнымі пытаннямі:
Чаму Вялікая Перамога святая для кожнага з нас?
Чаму праўда пра Вялікую Айчынную вайну з'яўляецца нашым духоўным шчытом?
Чаму захаванне аб'ектыўнай гістарычнай памяці - гонар і адказнасць кожнага грамадзяніна?
Асаблівая ўвага ў Год беларускай жанчыны 
было нададзена подзвігу беларускіх жанчын, якія ўнеслі неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу.
Памяць аб героях жыве ў нашых сэрцах
, а павага да гісторыі дапамагае захаваць мір, адзінства і сувязь пакаленняў.
08.05.2026
Сёння актывісты пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» і піянерскай дружыны імя Лёні Голікава ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска імя С.Л. Краснапёрава» прынялі ўдзел у акцыі «Кветкі на абеліску». Хлопцы ўсклалі кветкі на мемарыяльным комплексе "Ола". Ушанавалі памяць загінуўшых, па-зверску забітых фашыстамі ў студзені 1944 года.
#БРСМ
#БРПА
#піянерыягомельшчыны
#Моладзьсветлагоршчыны
#МыПамятаем #Школа10Светлагорс