20/12/2024



Навучэнцы 10 і 11 класаў прынялі ўдзел у святочным парадзе Дзядоў Марозаў і Снягурак ад Светлагорскага цэнтра культуры да Цэнтральнай плошчы! Пасля шэсця адбылося ўрачыстае запальванне галоўнай ёлкі Светлагорскага раёна, тэатралізаваны паказ, а таксама навагоднія карагоды і выставы.